https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літаратурны конкурс "Невядомы Пецярбург" у 2015 годзе ўпершыню выйшаў за гарадскія рамкі - да ўдзелу ў ім запрошаны беларускія аўтары


Як паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі, конкурс пройдзе пад дэвізам "Разам мы перамаглі, разам мы пераможам!".
Прапанова аб удзеле беларускіх аўтараў паступіла ад дэлегацыі Санкт-Пецярбурга, якая ўдзельнічала ў рабоце XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, што праходзіла ў беларускай сталіцы ў лютым.

Конкурс літаратурных твораў аб`яўлены па наступных тэмах: "Да 70-годдзя Вялікай Перамогі. З Беларускага вакзала на Беларускі фронт", "Разам мы мацней! Саюзная дзяржава як залог эканамічнага ўздыму і працвітання двух народаў", "Мой любімы пецярбургскі (беларускі) пісьменнік", "Што я ведаю пра Пецярбург (Мінск)?".

Работы можна прысылаць да 15 красавіка на адрас dp.konkurs_2014@mail.ru. У склад журы ўвойдуць вядомыя пісьменнікі. Работы можна прадстаўляць як у празаічнай форме (артыкулы, апавяданні, нарысы, эсэ), так і ў паэтычнай (вершы, паэмы).

Вынікі конкурсу будуць агучаны на X Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне, які запланаваны ў маі. Лаўрэатам конкурсу будуць уручаны дыпломы, два пераможцы атрымаюць прызы. Лепшыя аўтарскія творы ўвойдуць у зборнік.

Упершыню літаратурны конкурс "Невядомы Пецярбург" прайшоў у 2013 годзе.

9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.03.2015
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1375
 
Ключевые слова:
Конкурс Неизвестный Петербург Литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме