https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тры з чатырох выпадкаў інфікавання ВІЧ у студзені гэтага года былі звязаны з ужываннем наркотыкаў


Пра гэта паведамляе Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска.
У студзені 2015 года ў Мінску выяўлена 57 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з іх 22 выпадкі (38,6%) у жанчын і 35 выпадкаў (61,4%) у мужчын. 44 чалавекі (77,2%) інфікаваны пры ўжыванні ін`екцыйных наркотыкаў, 13 чалавек (22,8%) — палавым шляхам (у тым ліку 10 чалавек пры гетэрасексуальных і тры — пры гомасексуальных кантактах).

Большасць ВІЧ-інфікаваных зарэгістравана ў трох узроставых групах: 30—34 гады — 19 выпадкаў (33,3%), 40 гадоў і больш — 13 выпадкаў (22,8%), 25—29 гадоў — 11 выпадкаў (19,3%). 

Дыягназ СНІД у студзені быў устаноўлены аднаму пацыенту. За гэты ж перыяд па розных прычынах памерлі тры ВІЧ-інфікаваныя пацыенты, двое з іх у стадыі СНІДу.

Усяго па стане на 1 лютага 2015 года ў сталіцы зарэгістравана 2.289 ВІЧ-пазітыўных людзей, каля 40% з іх жыве ў Заводскім і Фрунзенскім раёнах. Паказчык распаўсюджанасці ВІЧ-інфекцыі складае 118,6 выпадку на 100 тыс. насельніцтва.

За перыяд з 1987 года па 1 лютага 2015 года ў Мінску ўсяго было выяўлена 2.699 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з іх 968 (35,9%) — у жанчын і 1.731 (64,1%) — у мужчын. 410 ВІЧ-пазітыўных людзей за гэты перыяд памерла. У стадыі СНІД памерла 170 чалавек, усяго было зарэгістравана 335 выпадкаў СНІДу. 

З 1987 года дыягназ "ВІЧ-інфекцыя" пастаўлены 27 дзецям ва ўзросце да 14 гадоў, якія былі народжаны ВІЧ-інфікаванымі маці. Чатыром такім дзецям устаноўлены дыягназ СНІД, адно дзіця памерла ад СНІДу.

Нагадаем, у 2014 годзе ў Мінску ў 1,7 разу павялічылася колькасць выяўленых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі — да 387 (у 2013 годзе — 222). Акрамя таго, адбыліся змяненні ў прычынах інфікавання: калі ў 2013 годзе ў трох з чатырох выпадкаў вірус перадаваўся палавым шляхам і толькі чвэрць заражалася пры ўжыванні ін`екцыйных наркотыкаў, то ў 2014 годзе інфікаванне парэнтэральным шляхам (праз кроў) адбывалася ўжо ў кожным другім выпадку.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 25 лютага 2015
 
Дата публикации:25.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2080
 
Ключевые слова:
СПИД Профилактика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме