https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фотаальбом "Беларусь замкавая", які стаў уладальнікам вышэйшай узнагароды 54-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", адлюстроўвае прыгажосць і сілу Беларусі


Такое меркаванне выказала на прэзентацыі выдання кіраўнік праектаў выдавецтва "Бяловагруп" Таццяна Бялова.
Прэзентацыя ўладальніка Гран-пры Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" прайшла 12 лютага на ХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Паводле слоў Таццяны Бяловай, гэта выданне ўнікальнае як па інтэлектуальным напаўненні, фатаграфічным матэрыяле, так і па паліграфічным выкананні. Праект падрыхтаваны поўнасцю сіламі беларусаў.

Ідэя кнігі нарадзілася на кніжнай выстаўцы ў Літве, дзе беларускія кнігавыдаўцы азнаёміліся з праектам літоўскіх калег, які расказвае аб замках. Выдавецкі праект "Беларусь замкавая" - знакавая падзея сучаснай кніжнай культуры, якому адпавядаюць словы "ўнікальны" і "ўпершыню". Кніга дае ўяўленне пра Беларусь як пра краіну замкаў. Толькі па выніках археалагічных і натуральна-гістарычных пошукаў апошніх 50 гадоў і ў выніку абагульнення звестак у ходзе падрыхтоўкі выдання зафіксавана каля 300 такіх помнікаў.

У выданні зроблена спроба сістэматызаваць звесткі аб замках Беларусі згодна з цяперашнім станам захаванасці аб`ектаў. У аснове кнігі - спіс помнікаў, уключаных у дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі".

У выданне ўвайшлі ўнікальныя аўтарскія фатаграфіі, картаграфічны, архіўны і музейны матэрыялы з айчынных і замежных крыніц. У фотаальбоме публікуюцца 32 рэдкія архіўныя здымкі беларускіх замкаў XIX і пачатку XX стагоддзя з аддзела бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.

12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2019
 
Ключевые слова:
Нясвіж Замки Беларуси Фотоальбом ХХІІ Минская международная книжная выставка-ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме