https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспаненты з 28 краін прымуць удзел у Мінскай кніжнай выстаўцы


Аб гэтым паведаміла 3 лютага на прэс-канферэнцыі міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
Экспаненты з 28 краін свету прадставяць свае кнігі на XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адбудзецца 11-15 лютага. 

"Мінская кніжная выстаўка-кірмаш стане буйнейшым міжнародным кніжным форумам, які адкрые каляндар міжнародных кніжных выставак", - сказала кіраўнік ведамства. У бягучым годзе рэкордная колькасць краін прадставіць свае экспазіцыі, упершыню прыме ўдзел Бразілія. Пачэсным госцем кніжнай выстаўкі стане Кітайская Народная Рэспубліка. У час форуму адбудзецца падпісанне мемарандума аб узаемных перакладах выданняў літаратурных твораў Кітая і Беларусі ў 2015-2020 гадах. 

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена па тэматычных раздзелах: зона "Мая Беларусь", зона энцыклапедычнай літаратуры, зона літаратурна-мастацкай кнігі, зона навучальнай літаратуры, дзіцячая літаратура.

Цэнтральным экспанентам вялікага кніжнага форуму ў беларускай сталіцы выступіць Расійская Федэрацыя. Паводле слоў Ліліі Ананіч, у дні выстаўкі ў Мінску чакаюць вялікія пісьменніцкія дэлегацыі з Расіі, цікавыя творчыя сустрэчы з майстрамі пяра. Яна таксама адзначыла, што з году ў год устойлівы інтарэс да Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу захоўваюць многія краіны, у тым ліку Германія, Францыя, ЗША.

Галоўнымі тэмамі выстаўкі ў Мінску стануць тэма 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама Года моладзі, якім аб`яўлены ў Беларусі 2015 год. Адным з праектаў стане конкурс маладзёжнага патрыятычнага плаката, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі з сямі краін. Ён паказаў, наколькі высокі інтарэс моладзі да тэмы патрыятызму, якую неабходна папулярызаваць, зрабіць так, каб яна гучала не толькі ў юбілейны год Вялікай Перамогі.

Цэнтральным мерапрыемствам выстаўкі стане міжнародны сімпозіум "Пісьменнік і час", на якім прадстаўнікі пісьменніцкага цэха з 16 краін будуць абмяркоўваць ролю творчай інтэлігенцыі ў сучасным глабальным свеце, важнасць слова пісьменніка-сучасніка для захавання духоўна-маральных асноў развіцця грамадства і дзяржавы, высокай місіі пісьменніка ў рабоце з моладдзю.

Акрамя таго, на выстаўцы будуць падведзены вынікі літаратурнага конкурсу маладых пісьменнікаў "Першая глава", а таксама 54-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

3 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1284
 
Ключевые слова:
Выставка Ярмарка Год молодёжи 70 летие Победы Мінск Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме