https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шкляныя бранзалеты ХII-ХIII стагоддзяў будуць прадстаўлены на выстаўцы "Новае ў археалогіі Гомельшчыны"


Пра гэта паведаміла загадчыца музея Аксана Таропава.
Шкляныя бранзалеты, вырабленыя прыкладна ў ХII-ХIII стагоддзях, якія жанчыны выкарыстоўвалі ў якасці ўпрыгажэнняў, будуць прадстаўлены на выстаўцы "Новае ў археалогіі Гомельшчыны". Яна адкрыецца 18 снежня ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.

Выстаўка з`яўляецца прадаўжэннем пачатага ў мінулым годзе маштабнага музейнага праекта з аналагічнай назвай. У экспазіцыі будуць паказаны новыя прадметы з нядаўніх экспедыцый гомельскіх археолагаў. "У прыватнасці, размова ідзе пра знаходкі з ахоўных даследаванняў у гістарычным цэнтры Гомеля і матэрыялаў XI Мохаўскай археалагічнай экспедыцыі па вывучэнні комлексу помнікаў X-XI стагоддзяў у Лоеўскім і Гомельскім раёнах", - сказала Аксана Таропава.

Шкляныя пацеркі, а таксама гандлёвыя пломбы, якія падкрэсліваюць актыўныя гандлёвыя адносіны Гомеля з іншымі рэгіёнамі, былі знойдзены на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля. Раскопкі старажытных курганоў прынеслі такія ўнікальныя экспанаты, як наканечнік стралы ХI стагоддзя і фібулу (металічная засцежка для адзення, якая адначасова служыць упрыгажэннем). Яны былі распаўсюджаны з бронзавага веку да ранняга Сярэдневякоўя.

Усяго ў калекцыі будзе больш за 100 экспанатаў. Не засталася ўбаку і тэма Новага года. Ёлка, якая ўпрыгожвае афішу выстаўкі, выканана з дапамогай умоўных знакаў археалагічных чарцяжоў. Выстаўка будзе працаваць да канца студзеня 2015 года.


18 снежня 2014, Гомель
Валерый Сідорчык - БЕЛТА

 
Дата публикации:18.12.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1483
 
Ключевые слова:
Гомель Выставка Археология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме