https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Менску раздадуць 10 тысяч беларускіх стужак з арнамэнтам


6 сьнежня акцыяй «Пазнач сябе беларусам» стартуе грамадзкая кампанія #беларускаястужка.
Арганізатары прапануюць кожнаму ахвотнаму выбраць адну з трох формаў далучэньня да ініцыятывы. У межах першай акцыі плянуецца раздаць 5000 мэтраў стужкі зь беларускім арнамэнтам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Менску. З аднаго мэтру можна вырабіць 2-3 стужкі.

Першая акцыя прымеркаваная да фэстывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі», які адбудзецца 13 сьнежня ў Палацы Мастацтва. 

Арганізатары кампаніі заклікаюць валянтэраў і дабрачынцаў далучыцца і прапануюць тры спосабы, як гэта зрабіць:
Напрыклад, прапануецца стаць валянтэрам кампаніі і дапамагчы раздаць беларускую стужку 6 сьнежня ў адной з вызначаных кропак Менску.

Арт Сядзіба таксама заклікае далучыцца да акцыі бізнэсоўцаў, грамадзкія арганізацыі ды прапанаваць уласную кропку распаўсюду стужкі (крама, кавярня, офіс ці любое іншае публічнае месца).

Напярэдадні акцыі будзе складзеная інтэрактыўная мапа кропак, дзе можна ўзяць беларускую стужку.

Арганізатары кампаніі таксама шукаюць спонсараў для набыцьця стужкі. Паводле іх словаў, чым большая сума будзе сабраная, тым большая колькасьць стужкі будзе набытая для раздачы.

Як распавялі ў Арт Сядзібе, стужку з арнамэнтам можна прымацаваць да вопраткі, торбы, машыны. Стужка дае магчымасьць пазначыць сваю грамадзянскую пазыцыю, узьняць пачуцьцё нацыянальнай годнасьці сярод беларусаў. 

Сачыць за разьвіцьцём кампаніі і дадаваць інфармацыю можна праз хэштэг #беларускаястужка ў сацыяльных сетках. 

Больш інфармацыі пра акцыю можна знасьці на сайце Арт Сядзібы.

Радыё Свабода, 29 лістапада 2014 
 
Дата публикации:29.11.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1696
 
Ключевые слова:
Вышиванка Акция Мінск #беларускаястужка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме