https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў 2014 годзе зарэгістравана 86 грамадскіх аб`яднанняў, іх агульная колькасць на 1 студзеня 2015 года склала 2596


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі па выніках калегіі, дзе разглядалася работа органаў і ўстаноў юстыцыі ў 2014 годзе і задачы на бягучы год.
Сярод зарэгістраваных у мінулым годзе грамадскіх аб`яднанняў 1 міжнароднае, 13 рэспубліканскіх і 72 мясцовыя. Акрамя таго, зарэгістраваны 3 асацыяцыі грамадскіх аб`яднанняў, 11 мясцовых фондаў. Агульная колькасць фондаў вырасла да 155 (14 міжнародных, 5 рэспубліканскіх і 136 мясцовых).

Колькасць зарэгістраваных (пастаўленых на ўлік) арганізацыйных структур палітычных партый павялічылася на 1,3 працэнта да 1071. Колькасць аргструктур прафесійных саюзаў, наадварот, зменшылася на 0,7 працэнта, паводле апошніх даных Мінюста, іх цяпер каля 23 тыс. Адносна грамадскіх аб`яднанняў гэты паказчык вырас на 3,5 працэнта да 40,3 тыс.

Усяго па стане на 1 студзеня 2015 года ў рэспубліцы зарэгістравана 15 палітычных партый, 37 прафесійных саюзаў, 2596 грамадскіх аб`яднанняў, з якіх 228 міжнародных, 709 рэспубліканскіх і 1659 мясцовых, 33 саюзы (асацыяцыі) грамадскіх аб`яднанняў, 7 рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб`яднанняў.

30 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1074
 
Ключевые слова:
Общественные объединения Права человека Профсоюзы Политические партии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме