"Я падладжвацца ні пад каго не маю намеру. Падладжванне прыводзіць да развалу, распаду дзяржавы. Як толькі мы пачнём дзяліць нашу зямлю па нацыянальнай прыкмеце, вы ведаеце, як будзе, - прыклад на поўдні, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта ваша зямля, і вы павінны клапаціцца, каб яна станавілася прыгажэйшай і лепшай. Але для гэтага трэба ўкладаць свой розум і сваю працу".
Паводле слоў Прэзідэнта, сёння шмат размоў аб тым, што "ў нас не так добра, у нас наогул недзе дрэнна, а вось побач, у Польшчы, вунь як жывуць". "Не мне вам тлумачыць, як жывуць у Польшчы. Гэта вы ведаеце лепш, і, калі вы яшчэ тут да гэтага часу жывяце, значыць вы зрабілі правільны вывад. Там добра, дзе нас няма", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, Польшча, ды і іншыя краіны пільна прыглядаюцца да Беларусі, асабліва да Гродзенскай вобласці, адной з жамчужын рэспублікі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, такой прыроды і прыгажосці, як у гэтым рэгіёне, такога горада, як Гродна, у свеце больш не знойдзеш. "Усе кажуць: вось Швейцарыя. Так, я быў у Швейцарыі, але я там жыць не хацеў бы.
Прыгожыя мясціны, горы, але тэрыторыя краіны празмерна перанаселена. А ў нас такая ж прыгажосць. Ніхто нікому не перашкаджае жыць. Гэта я вам кажу не для таго, каб вас агітаваць любіць сваю зямлю. Гэта справа густу. Я, вядома, хацеў бы, каб вы яе любілі і ставіліся да яе так, як стаўлюся я, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але запомніце адно - і рускія, і ўкраінцы, і яўрэі, і палякі - гэта наша, ваша зямля, і вас ніхто нідзе не чакае. Лепшай зямлі для вас не будзе".

"Калі мне з Польшчы афіцыйныя асобы і іншыя пачынаюць гаварыць аб паляках, я ў іх адразу пытаюся: вы аб якіх паляках? Вы павінны запомніць, што ў Гродне палякі - гэта нашы палякі, і гэта іх зямля. І парабкамі нават там, дзе жывуць іх суайчыннікі, яны не будуць. Яны будуць гаспадарамі, але на гэтай зямлі", - прадоўжыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што зрабіў усё, што абяцаў ва ўсе свае перадвыбарныя кампаніі. "Ніхто над вамі не стаіць, - сказаў ён. - Вы вучыцеся, працуеце. Колькі працуеце - столькі зарабляеце. Вы ходзіце сваёй дарогай да храма. У той храм, у які вы хочаце. Ніхто ніколі не будзе вам перашкаджаць - гэта справа вашага сумлення". "Сумленнасць і справядлівасць, якую я вам абяцаў, да гэтага часу ў аснове маёй палітыкі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
14 лістапада 2014, Гродна
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
14 лістапада 2014, Гродна
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА