https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фестываль моды пройдзе ў Гродне


Фестываль моды пройдзе 14 снежня ў Гродне ў рамках культурна-гістарычнага праекта "Жывая гісторыя", паведамілі карэспандэнту ў аргкамітэце мерапрыемства.
Фестываль "Grodno fashion show" адбудзецца ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы. Фармат мерапрыемства прадугледжвае модныя паказы, дэманстрацыю творчых дасягненняў у галіне мадэлявання і дызайну адзення вядомых марак і маладых дызайнераў, будуць прадстаўлены новыя калекцыі адзення і аксесуараў прадпрыемстваў, магазінаў і модных салонаў. У перапынках паміж паказамі можна будзе азнаёміцца з высакаякасным асартыментам адзення прэт-а-партэ і аксесуарамі вядомых брэндаў, зрабіць пакупкі. Пройдуць прома-акцыі касметычных кампаній.

Арганізатары фестывалю абяцаюць гасцям відовішчнасць і эмацыянальнасць. Дэманстрацыі пройдуць у выглядзе шоу з удзелам артыстаў розных жанраў. Мерапрыемства збярэ каля 1,5 тыс. удзельнікаў і наведвальнікаў, разлічваюць арганізатары.

Моднае шоу праходзіць у рамках культурна-гістарычнага праекта "Жывая гісторыя" пры падтрымцы аблвыканкама ўжо другі раз. У сакавіку такі фестываль прайшоў у маладзёжным цэнтры "Гродна" і выклікаў вялікую цікавасць у гродзенцаў.

4 снежня 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1422
 
Ключевые слова:
Гродна Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме