Гэты дзень кіраўнік дзяржавы назваў сапраўды ўсенародным святам, яго адзначаюць людзі самай высакароднай, адказнай і паважанай прафесіі ў свеце, што прадаўжае тысячагадовую гісторыю падзвіжніцтва і настаўніцтва.
Словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў усім - выхавальнікам, настаўнікам, выкладчыкам, ветэранам педагагічнай працы - за вернасць прызванню, добрыя і ўважлівыя адносіны да юнага пакалення, высокі прафесіяналізм і захаванне лепшых традыцый айчыннай адукацыі.
"Упэўнены, паспяхова ўкараняючы самыя прагрэсіўныя тэхналогіі ў навучанне і выхаванне, павышаючы прэстыж і значнасць адукацыйнай сферы, вы зробіце ўсё, каб прынцып "школа - гэта храм, а педагог - святое" стаў галоўным арыенцірам для кожнага - вучняў, бацькоў, настаўнікаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў педагагічным работнікам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка
Педагагічным работнікам
Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Сёння мы адзначаем Дзень настаўніка - сапраўды ўсенароднае свята.
Гэта свята людзей самай высакароднай, адказнай і паважанай прафесіі ў свеце, што прадаўжае тысячагадовую гісторыю падзвіжніцтва і настаўніцтва.
Дзякуй усім вам, выхавальнікам, настаўнікам, выкладчыкам, ветэранам педагагічнай працы, за вернасць прызванню, добрыя і ўважлівыя адносіны да юнага пакалення, высокі прафесіяналізм і захаванне лепшых традыцый айчыннай адукацыі.
Упэўнены, паспяхова ўкараняючы самыя прагрэсіўныя тэхналогіі ў навучанне і выхаванне, павышаючы прэстыж і значнасць адукацыйнай сферы, вы зробіце ўсё, каб прынцып "школа - гэта храм, а педагог - святое" стаў галоўным арыенцірам для кожнага - вучняў, бацькоў, настаўнікаў.
Са святам вас, з Днём настаўніка!
Жадаю моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка,