https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сербія заўсёды можа разлічваць на падтрымку Беларусі


Аб гэтым 12 чэрвеня ў Бялградзе заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Патрыярхам Сербскім Ірынеем.
"Мы ніколі не падвядзём вас і ваш народ. Наколькі можам, мы заўсёды падставім сваё плячо. Так было ў час бамбардзіроўкі НАТА, пасля вайны, так было ў час стыхійнага бедства, і так будзе і ў далейшым", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на перагаворах з Прэзідэнтам Сербіі, дэпутатамі і міністрамі бакі дамовіліся падвесці пад традыцыйна блізкія і брацкія адносіны паміж беларускім і сербскім народамі таксама і цвёрды фундамент у выглядзе гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Вы можаце на нас разлічваць, у нас няма забароненых тэм і напрамкаў для супрацоўніцтва. Мы ні ад кога не ўтойваем і не будзем утойваць нашы мэты і інтарэсы, таму што яны не накіраваны супраць каго б там ні было. Яны нацэлены на ўмацаванне дружбы паміж нашымі народамі і цэрквамі", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Патрыярх Ірыней падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за пастаянную дапамогу і падтрымку Сербіі ў найбольш цяжкія моманты яе сучаснай гісторыі. Ён падкрэсліў, што ў Сербіі беларускі народ як у мінулым, так і цяпер лічаць вельмі блізкім.

Патрыярх Ірыней уручыў Прэзідэнту Беларусі вышэйшую ўзнагароду Сербскай праваслаўнай царквы - ордэн Святога Савы I ступені. Гэтым ордэнам адзначаюцца выдатныя заслугі ў духоўнай, асветніцкай і гуманітарнай галінах.

12 чэрвеня 2014, Бялград
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.06.2014
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:957
 
Ключевые слова:
Сербия Православие Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме