https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктар НММ спадзяецца, што пастаяннай практыкай музея стане тое, што ў будныя дні людзі змогуць прыходзіць сюды ноччу


У музейную ноч з 17 на 18 мая Нацыянальны мастацкі музей (НММ) Беларусі прыцягваў наведвальнікаў у "Лабірынты часу", якія адкрыліся ў 21.00.
Гасцям было прапанавана пайсці ад звыклага ўспрымання часу, прасторы і мастацтва і "пачуць гучанне жывапісу", "убачыць дзеянне ў карціне". У прыватнасці, музей адкрыў мультымедыйны праект "Пераасэнсаванне класікі", у якім класічныя творы пераплятаюцца з сучаснымі тэхналогіямі. Мерапрыемствы ў межах акцыі доўжыліся да 5.00.

Удзельнік свята, мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Васіль Сумараў падзяліўся сваім бачаннем патоку часу і змены ў ім рэчаў. "Сорак гадоў таму я напісаў карціну "Мой дом", але і сёння яна выглядае вельмі сучасна. І кожны, гледзячы на яе, успамінае сваё дзяцінства, свой дом", — сказаў ён. Каментуючы свята, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў, мастак адзначыў: "Нацыянальны мастацкі музей заўсёды і ва ўсім шукае штосьці арыгінальнае, прадстаўленыя ў залах карціны ён абыгрывае рознымі сцэнамі, выдатнымі экспазіцыямі.

Паводле слоў Уладзіміра Пракопцава, цяперашняя Ноч музеяў адрозніваецца тым, што сёлета музей святкуе сваё 75-годдзе, і праграма значна большая, чым летась. Яна складаецца з відэа-візуальных кампазіцый, перформансаў, розных музычных дзействаў.

"Мы пастараліся, каб яна запомнілася нашым наведвальнікам, сябрам, усім, хто любіць музей", — сказаў Пракапцоў. — Спадзяюся, што пастаяннай практыкай стане тое, што людзі ў будныя дні змогуць прыходзіць у музей ноччу".

БелаПАН, 18 траўня 2014
 
Дата публикации:18.05.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1649
 
Ключевые слова:
Ночь музеев Международный день музеев Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме