31 траўня і 12 чэрвеня ў Мінску не будуць прадавацца алкагольныя напоі
Продаж спіртных напояў штогод забараняецца з нагоды правядзення «Апошніх званкоў» і выпускных вечароў.
31 траўня прагучыць апошні званок для вучняў 9-х і 11-х класаў. Выпускныя вечары пройдуць 12 чэрвеня. Пачнуцца яны ў 19.00 і скончацца па ўзгадненні з раённымі адміністрацыямі ў 03.00 або 05.00.