Такі маштабны аўкцыён у Беларусі пройдзе ўпершыню. Напярэдадні таргоў карціны Сафронава экспануюцца ў Мінску і абласных цэнтрах краіны. Напрыклад, цяпер гэтыя карціны выстаўляюцца ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага, дзе яны прабудуць аж да дня аўкцыёну.
Чакаецца, што за права набыць палотны расійскага мастака будуць змагацца члены мінскага "А-клуба" ЗАТ "Альфа-Банка", які выступае партнёрам гэтага праекта. Акрамя гэтага, запрашэнні будуць разасланыя вядомым калекцыянерам з краін СНД.
Карціны для аўкцыёну Сафронаў выбіраў самастойна. Так, некаторыя работы выкананы ў тэхніцы dream vision, якая спалучае элементы імпрэсіянізму, экспрэсіянізму і рэалізму, за рапрацоўку якой мастак быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
На таргі будзе выстаўлены партрэт заснавальніка легендарнага беларускага ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна, напісаны мастаком у 2014 годзе. Акрамя таго, удзельнікі таргоў змогуць набыць некалькі сюррэалістычных палотнаў.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2014