Ва Украіне сёння адбываюцца дрэнныя падзеі. І мы, вядома, будзем рабіць усё для таго, каб Украіна жыла спакойна", — цытуе беларускага кіраўніка яго прэс-служба.
Ён нагадаў, што яшчэ год таму гаварыў "пра так званую арабскую вясну, пра Сірыю, дзе ідзе вайна". "Я тады вам гаварыў у пасланні беларускаму народу: не думайце, што гэта так далёка ад нас, свет сёння настолькі шчыльны, што гаварыць аб тым, што гэта далёка, непрымальна. Глядзіце, як атрымалася: гэта ўжо нават не каля нашага парога, гэта ўжо ў нас", — адзначыў Лукашэнка.
"Я гэта кажу не для таго, каб нагнятаць становішча. Беларусы не тыя людзі, якіх можна нахіляць і гэтак далей. Я гэта кажу для таго, каб вы яшчэ раз засвоілі вялікую праўду: няма на свеце нічога даражэйшага за мір і спакой. Толькі тады мы можам спакойна жыць, будаваць сваё жыццё і маліцца, — сказаў ён. — Вельмі б не хацелася, каб мы штодня з раніцы да вечара маліліся за гэты спакой на вуліцах, якія палыхаюць. Давайце яго берагчы цяпер, калі ён у нас ёсць. Давайце будзем дзякаваць і Пана Бога за тое, што ён дараваў нам гэты мір і спакой".
У Свята-Духавым саборы Лукашэнка ўзяў удзел у велікодным набажэнстве і запаліў свечку каля Мінскага абраза Божай Маці, а таксама абмяняўся з мітрапалітам Паўлам падарункамі з нагоды светлага свята. Беларускаму кіраўніку падарылі велікоднае яйка, створанае ва ўнікальнай тэхніцы сожскай скані. Унутры сферы размешчаны мініяцюрная выява букета кветак, па баках — два разныя медальёны з выявамі святых Пятра і Паўла. Вянчае яйка разны крыж.
БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2014