"Гэты будынак, дзе будуць з`яўляцца новыя жыцці, значыць вельмі шмат для ўсёй краіны", — сказала Домрачава, падкрэсліўшы, што будзе ганарыцца тым, што брала ўдзел у яго ўзвядзенні.
На будпляцоўцы Лукашэнку праінфармавалі пра ход будаўніцтва і выкананне графіка вытворчых работ на аб`екце. Яны праводзяцца з апярэджаннем графіка на 12 месяцаў, увесці ў строй новы корпус плануецца да 3 ліпеня 2015 года. Затым беларускі кіраўнік накіраваўся ў будынак новай радзільні, дзе яго брыгада выконвае работы па ўладкаванні цэментных сцяжак.
Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктар Сірэнка паведаміў журналістам, што новая радзільня стане адной з найбуйнейшых у Беларусі і будзе адказваць усім сучасным санітарным патрабаванням. "Мы гаворым не толькі пра акушэрскую дапамогу, але і гінекалагічную. Мы гаворым пра абсталяванне, якое будзе выкарыстоўвацца для выканання малаінвазіўных аперацый, — адзначыў Сірэнка. — Сістэма маніторынгу як плода, так і стану маці, якая будзе тут укаранёная, дазволіць дамагацца значных вынікаў".
"Для нас самае важнае, што ўзровень якасці аказання меддапамогі, узровень дыягностыкі будуць на парадак вышэйшыя", — сказаў Сірэнка.
БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2014