Кнігазнаўчыя чытанні прысвечаны 440-годдзю з пачатку дзейнасці аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст. – друкарні Мамонічаў. У канферэнцыі прымуць удзел дакладчыкі з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы і Чэхіі. Вядомыя навукоўцы прадставяць вынікі найноўшых даследаванняў па гісторыі выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны і Пятра Мсціслаўца, друкарні Мамонічаў, традыцыях беларускай кніжнай культуры XVI–XІХ стагоддзяў.
Звязда, 14 красавіка 2014