https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прыняла на сябе пазачарговае старшынства ў СНД


Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці праходзіць 4 красавіка ў Маскве пад старшынствам кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея.
У пачатку пасяджэння Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь выказала гатоўнасць выконваць функцыі старшыні ў сувязі з адмовай украінскага боку. Такім чынам, Беларусь у гэтым годзе будзе старшынстваваць на пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Савета міністраў замежных спраў СНД.

"Беларусь прыняла старшынства ў СНД, што называецца, у явачным парадку, у сувязі з гэтым гаварыць аб канцэптуальных прапановах не даводзіцца, - сказаў Уладзімір Макей. - Тым не менш, неабходна абазначыць нашы канцэптуальныя падыходы".

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў ліку прыярытэтаў старшынства Беларусі стане ўмацаванне добрасуседскіх адносін на прасторы СНД, якасная і добрасумленная падрыхтоўка да пасяджэнняў статутных органаў Садружнасці. Беларускі бок мае намер удзяляць асаблівую ўвагу каардынацыі дзейнасці галіновых органаў СНД, выкананню дагавора аб зоне свабоднага гандлю ў СНД. Пад кантролем будуць таксама знаходзіцца падрыхтоўка дагавора аб зоне свабоднага гандлю паслугамі ў СНД, пытанне адмены эканамічных пошлін і шэраг іншых.

4 красавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2014
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:1220
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Интеграция Свободная торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме