Памяшканне крамы будзе максімальна задзейнічана не толькі для продажу кніг, але і для правядзення розных мерапрыемстваў — круглых сталоў, майстар-класаў, прэзентацый. Напрыклад, ужо вядома, што раз у месяц археолаг Мікалай Плавінскі будзе праводзіць гістарычную майстэрню, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Урачыстая цырымонія адкрыцця пачнецца 14 сакавіка ў 19.00 з прэзентацыі навінак выдавецтва «Галiяфы» — кніг «Партрэты» Адама Глобуса і «Брамнік заўжды самотны» Юрыя Станкевіча. Працягнецца вечар перформансам ад скульптара Паўла Вайніцкага, літаратара Іллі Сіна і музыканта Яўгена Рагозіна. Крама размяшчаецца на вуліцы Валгаградскай. Будзе працаваць штодзённа з 10.00 да 22.00.
Звязда, 14 сакавіка 2014