https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін


Славуты беларускі эсэіст, перакладчык, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр вечарам 2 сакавіка ў Мінску. Пра гэта паведаміў гісторык Уладзімір Арлоў.
"Ён памёр гадзіну таму (прыкладна ў 18.00. — БелаПАН.), —  сказаў Арлоў. — Памёр нечакана. Зараз вырашаюцца пытанні, звязаныя з яго пахаваннем".

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Барыс Пятровіч (Сачанка) у інтэрв`ю зазначыў, што Беларусь "страціла вялікага чалавека і цудоўнага паэта". "Ніхто не чакаў, што гэта здарыцца. Не так даўно мы з ім размаўлялі, было шмат планаў, наперадзе было б яго 80-годдзе, думалася, што ўсё будзе добра. Мы падрыхтавалі падборку яго вершаў, зараз ён, на жаль, не ўбачыць яе апублікаванай", — сказаў ён.

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў падкрэсліў, што ў асобе Рыгора Барадуліна з жыцця пайшоў "вялікі беларускі паэт".

"Міхась Стральцоў некалі напісаў, што Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч сталі першымі па праву першых, — сказаў ён. — Але ў Беларусі ёсць тыя паэты, якія ўжо сёння сталі ў гэты рад. Стральцоў сказаў пра гэта чвэрць стагоддя таму, але тады ніхто ў ў гэтыя словы глыбока не ўнік, не паверыў. А зараз, калі фізічна Рыгора Барадуліна не стала, у гэтыя словы ўнікнуць усе, хто не ўнікаў, і павераць тыя, хто не верыў. Тое, што сказаў Стральцоў, — гэта праўда. Мы мелі нацыянальнага генія, жылі побач з ім, чулі яго, бачылі яго, але значная частка грамадства аглохла ад дурной палітыкі, жыцця, у якой усё няўцям, выпусціла сваго прарока. І вось прарока няма ў жывых".

"Зараз жа ён падасць беларускаму народу і ўсёй Беларусі голас з нябёсаў, і народ яго пачуе, таму што такой пранізлівасці голасу, такіх адкрыццяў у мове, светаадчуванні беларуса да Барадуліна не было. І я не ведаю, калі будзе пасля Барадуліна", — падкрэсліў Някляеў.

Паводле яго слоў, Барадулін часта паўтараў, што хоча быць пахаваным на роднай Ушаччыне.

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка (Ушацкі раён Віцебскай вобласці). Скончыў Ушацкую сярэднюю школу ў 1954 годзе, у 1959-м — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У розны час працаваў у такіх перыядычных выданнях, як газета "Советская Белоруссия", часопісах "Бярозка" і "Полымя", а таксама ў шэрагу выдавецтваў, сярод якіх "Беларусь" і "Мастацкая літаратура". У апошнім выдавецтве Барадулін працаваў больш як 20 гадоў — спачатку рэдактарам, пазней загадчыкам рэдакцыі.

Рыгор Барадулін браў актыўны ўдзел у стварэнні і кіраўніцтве Беларускага ПЕН-цэнтра, быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. З`яўляўся членам Партыі БНФ, а з 1989 года — членам сойма гэтай партыі.

Пяру Рыгора Барадуліна належаць больш за 70 паэтычных зборнікаў, каля 30 зборнікаў перакладаў, мноства крытычных артыкулаў і эсэ. Яго творы перакладзеныя амаль на 40 моў.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2014
 
Дата публикации:03.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1564
 
Ключевые слова:
Рыгор Барадулін Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме