Прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне-2014" ТЕО (Юрый Вашчук) і Белтэлерадыёкампанія аб`яўляюць аб пачатку конкурсу кавер-версій на песню "Cheesecake".
Галоўны прыз - білет на шоу "Еўрабачанне-2014". Жадаючым прыняць удзел у конкурсе неабходна запісаць сваю аранжыроўку еўрапейскага хіта ТЕО, прыслаць яе да 17 сакавіка на электронны адрас teo.cover@gmail.com у аўдыя- або відэафармаце. З прысланых варыянтаў ТЕО выбера дзесяць лепшых кавер-кампазіцый.
Пераможцу конкурсу вызначаць шляхам смс-галасавання ў прамым эфіры "Радыус FM" 20 сакавіка з 19.00 да 21.00.
Аўтар лепшай кавер-версіі атрымае білет на другі паўфінал "Еўрабачання-2014", у якім выступае ТЕО, а таксама права выканаць сваю версію песні "Cheesecake" ў эфіры праграмы "Добрай ранiцы, Беларусь!" на тэлеканале "Беларусь 1".
Асноўныя патрабаванні: удзельнікам конкурсу павінна быць больш за 18 гадоў, кавер-версія можа быць запісана на любым абсталяванні, на рускай, беларускай або англійскай мове, яе працягласць не павінна перавышаць трох мінут. Падрабязнасці - на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене (Данія) з 6 па 10 мая. Прадстаўнік Беларусі ТЕО (Юрый Вашчук) выступіць у другой частцы другога паўфіналу 8 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".
4 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА