З дапамогай 3D-тэхналогій наведвальнікі могуць убачыць Янку Купалу ў яго кабінеце. Ролю паэта ў галяграфічным тэатры выконвае заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Падабед.
На выставе прадстаўлены рэчы, якія паказваюць атмасферу, у якой працаваў Янка Купала, раскрываюць тэму трагічнай гібелі паэта. Упершыню прадстаўлены пратаколы допыту ДПК, фрагменты інтэр’еру гасцініцы «Масква», якая стала апошнім месцам жыхарства паэта.
Звязда, 21 лютага 2014