"Гэта вялікая падзея, паколькі на фестываль прыязджаюць зоркі сусветнай велічыні. Правядзенне форуму настолькі стала прывычным для нашага гледача, што ўжо ў культурнай карціне Беларусі без яго не абысціся", - сказаў міністр.
Барыс Святлоў адзначыў, што павядзенне фестывалю дае магчымасць беларускай публіцы быць у курсе апошніх падзей у музычнай культуры. "Такім чынам, можна адчуць, што Мінск з`яўляецца такой жа музычнай еўрапейскай сталіцай, як і ўсе іншыя гарады", - дадаў ён.
Мінск прымае ІІІ Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае". Адкрыўся форум у Палацы Рэспублікі выступленнем народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага ў суправаджэнні Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова. У пачатку канцэрта міністр культуры павіншаваў усіх прысутных з адкрыццём фестывалю і зачытаў прывітанне ўдзельнікам форуму ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У сваю чаргу пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў прывітаў музыкантаў і гледачоў, адзначыўшы, што з кожным годам форум становіцца больш разнастайным і маштабным. Дыпламат падкрэсліў, што фестываль з`яўляецца сапраўды грандыёзнай культурнай падзеяй сярод прыхільнікаў класічнай музыкі ў Беларусі. Ён выказаў надзею, што такія сустрэчы будуць праходзіць пастаянна. Завяршылася ўрачыстая частка ўзнагароджаннем маэстра Уладзіміра Співакова і вядомага барытона Дзмітрыя Хварастоўскага знакам грамадскага прызнання ордэнам "Вернасць і Вера", заснаваным міжнародным рухам "Сям`я - Яднанне - Айчына".
III Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" праходзіць у Мінску, Гомелі, Магілёве і Віцебску па 28 лютага. Праект уключае 8 канцэртаў. Публіка ўбачыць праграмы "Час Баха" і "Час Чапліна". Вядучыя салісты тэатраў балета свету пакажуць сваё майстэрства ў гала-канцэрце "Зоркі сусветнага балета".
Урачыстае закрыццё пройдзе ў Белдзяржфілармоніі з удзелам зорак опернай сцэны - салістаў Вялікага і Марыінскага тэатраў Расіі Ганны Аглатавай, Васіля Герэлы і Алега Кулько.
Фестываль, які носіць імя вялікага музыканта сучаснасці, на працягу ўжо дзесяці гадоў з вялікім поспехам праходзіць у Маскве, а таксама ў французскім горадзе Кальмар. У Беларусі фестываль маэстра Співакова праводзіцца з 2010 года. Арганізатары - ТАА "Берын Арт Менеджмент" пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі. Генеральны партнёр - ЗАТ "Альфа-банк".
19 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА