https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Біяграфія Кірылы Мазурава дапамагае кожнаму асэнсаваць свой уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці нашай краіны


Такое меркаванне выказаў 7 красавіка прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час урачыстага мітынгу ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Кірылы Мазурава.
Прэм`ер-міністр усклаў кветкі да дома, у якім жыў Кірыла Мазураў у Мінску.

"Я думаю, што сёння і больш дарослыя людзі, і моладзь у пэўнай ступені, гартаючы біяграфіі заслужаных людзей, маглі б задацца пытаннем: а што асабіста ты зрабіў, хаця б часткова, з таго, што рабілі твае выдатныя землякі і папярэднікі. Гэта дапаможа кожнаму з нас асэнсаваць сваё месца ў жыцці, свой уклад у развіццё сучаснай грамадзянскай супольнасці нашай краіны", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Кірыла Трафімавіч Мазураў зрабіў многае для развіцця краіны. У 26 гадоў ён ужо стаў першым сакратаром Гомельскага гарадскога камітэта камсамола. Пасля ўзначальваў Брэсцкую абласную Кірыла Мазураўкамсамольскую арганізацыю. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, і Кірыла Трафімавіч, як і ўсе яго аднагодкі, усе мужчыны, пайшоў на фронт. Там ён быў ранены. У 1942 годзе па рашэнні цэнтральных органаў Савецкага Саюза Кірыла Трафімавіч стаў працаваць у тыле, з`яўляўся адным з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Скончылася вайна, трэба было аднаўляць народную гаспадарку. І тут праявіліся выдатныя арганізатарскія здольнасці Мазурава, яго талент кіраўніка.

Прэм`ер-міністр асабліва адзначыў тую ролю, якую адыграў Кірыла Мазураў у пасляваенным развіцці і аднаўленні Мінска. "Гэта выдатны чалавек, сапраўды геніяльная асоба, якую нарадзіла беларуская зямля. Я ведаю, з якой цеплынёй адзываліся калегі і падначаленыя Кірылы Мазурава аб яго рабоце, уменні запаліць людзей, натхніць на вырашэнне надзвычай складаных задач. Амаль 10 гадоў ён узначальваў ЦК КПБ. І першыя генеральныя планы развіцця Мінска, пытанні масавага жыллёвага будаўніцтва, стварэння сістэмы мікрараёнаў - усё гэта рэалізоўвалася ў той час пры ўдзеле Цэнтральнага камітэта партыі, на чале якога і стаяў Кірыла Трафімавіч Мазураў. Ён дапамагаў вырашаць праблемы, падказваў, як вырашаць тыя ці іншыя задачы, нават самыя складаныя", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Кветкі да дома, дзе жыў палітычны дзеяч, усклалі таксама намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Тозік, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, члены БРСМ, грамадскага аб`яднання "Белая Русь" і іншыя.

Кірыла Мазураў з 1956 па 1965 год быў першым сакратаром ЦК КПБ, а пасля да 1978 года - першым намеснікам старшыні Саўміна СССР. Ён увайшоў у гісторыю як бескампрамісны дзяржаўны дзеяч, які не баяўся пярэчыць Мікіце Хрушчову, а пасля і Леаніду Брэжневу. Беларус настойваў на прадаўжэнні рэформ у Савецкім Саюзе і адстойваў інтарэсы БССР, дапамагаючы свайму пераемніку Пятру Машэраву. Сёння адзначаецца стагоддзе з дня нараджэння Кірылы Мазурава.

БЕЛТА, 7 красавіка 2014
 
Дата публикации:07.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1562
 
Ключевые слова:
Юбилей Кирилл Мазуров Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме