Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага раённага выканкама Людміла Гарнак, папярэдняя праграма дзеянняў па ўступленню горада ў федэрацыю абмеркавана з прэзідэнтам федэрацыі Шарлем Напалеонам, дырэктарам федэрацыі гарадоў-удзельнікаў вайны 1812 года Жакам Матэі і консулам Францыі Крыстофам Брамуле.
У час свайго візіту ў Барысаў госці азнаёміліся з горадам. Асноўнай мэтай дэлегацыі было даведацца, у якім выглядзе прадстаўлена інфармацыя пра Напалеона, якім чынам можна і трэба развіваць гісторыка-культурны пласт, звязаны з Напалеонам.
Госці наведалі Барысаўскі дзяржаўны аб`яднаны музей, дзе дзейнічае экспазіцыйная зала па гісторыі Айчыннай вайны 1812 года. Яшчэ адным аб`ектам увагі стаў дом-сядзіба гісторыка, даследчыка краю ў сувязі з Айчыннай вайной 1812 Івана Каладзеева. Дом-сядзіба быў адрэстаўрыраваны да 200-годдзя падзей вайны 1812 года на рацэ Бярэзіне. Тут сабрана інфармацыя аб дзейнасці гісторыка па стварэнню самай вялікай у Еўропе калекцыі матэрыялаў па Айчыннай вайне 1812 года. У экспазіцыйных залах прадстаўлены розныя матэрыялы (кнігі, фотакопіі карцін, гравюр, фатаграфій, сувенірная прадукцыя), якія цікавы не толькі шырокаму колу наведвальнікаў, але і спецыялістам, што паглыблена вывучаюць Айчынную вайну 1812 года і гісторыю Барысаўскага краю.
Паводле слоў Людмілы Гарнак, госці засталіся задаволены ўбачаным і прапанавалі беларускаму боку прадоўжыць узаемадзеянне па ўступленню Барысава ў Еўрапейскую федэрацыю гарадоў гісторыі Напалеона. Французскія спецыялісты вызначаць пералік напрамкаў для папулярызацыі тэмы Напалеона, якія можна ажыццявіць у Беларусі. Беларускаму боку трэба будзе вырашыць, што будзе рэалізавана.
У Еўрапейскую федэрацыю гарадоў гісторыі Напалеона, створаную ў 2004 годзе, уваходзяць каля 50 гарадоў Бельгіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі і іншых еўрапейскіх краін. Усе яны гістарычна звязаны з дзейнасцю знакамітага французскага палкаводца. Галоўныя мэты федэрацыі - развіццё турыстычных кантактаў, арганізацыя сумесных культурных праектаў, падтрымка супрацоўніцтва даследчыкаў-гісторыкаў, навучальных устаноў і моладзі. Федэрацыя распрацоўвае турыстычныя праграмы, у прыватнасці працуе над стварэннем віртуальнай "дарогі Напалеона" па гарадах і краінах, звязаных з гісторыяй напалеонаўскіх войнаў. Барысаў і яго наваколле могуць увайсці ў такі турыстычны маршрут.
27 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА