Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, манета мае прамавугольную форму. На заднім і пярэднім баках манеты — выпуклы кант па перыметры прамавугольніка. Бакавая паверхня без насечкі.
Аверс: злева ўверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, вакол яе надпіс: "РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ"; у цэнтры — выява палітры, на якой размешчаны фрагмент карціны мастака "Золата бяроз", выкананы метадам тампадруку; пад ёй — намінал "20 РУБЛЁЎ", год чаканкі, проба сплаву.
Рэверс: уверсе надпіс: "ПАВЕЛ МАСЛЕНІКАЎ"; у цэнтры — рэльефная выява фрагмента карціны "Астрашыцкае возера", справа — рэльефная выява фотапартрэта мастака; унізе — аўтарскі подпіс і гады жыцця: 1914—1995.
Манета адчаканеная ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор" (Вільнюс).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2014