https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі рыхтуе цыкл дакументальных фільмаў аб беларускай шляхце


Аб гэтым расказаў загадчык аддзела навін культуры АТН Міхаіл Равуцкі.
Цыкл стане прадаўжэннем такіх альтэрнатыўных расследаванняў і выкрыццяў, як праекты "Радзівілы. Тайны сям`і" і "Слуцкія паясы. Тайныя знакі". Журналісты АТН абяцаюць расказаць гледачам інтрыгуючыя гісторыі з шляхецкага жыцця. У фільмах плануецца выкарыстоўваць прыём гістарычных паралелей з сучаснасцю. "Па працэнтных суадносінах у нашай краіне прывілеяванага саслоўя са сваёй культурай і гербамі было больш, чым у Еўропе. У шляхецкага цыкла ёсць свая авантура, якую мы плануем раскрыць у некалькіх серыях", - сказаў Міхаіл Равуцкі. Чакаецца, што праект выйдзе на тэлеканале "Беларусь 1" у 2014 годзе.

У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, аўтарскі калектыў АТН Белтэлерадыёкампаніі ў складзе рэдактара Алены Борматавай, рэжысёра Марыі Жукавай і загадчыка аддзела навін культуры Міхаіла Равуцкага ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за стварэнне дакументальных фільмаў "Слуцкія паясы. Тайныя знакі", "Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі", "Радзівілы. Тайны сям`і", "Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ", "Нацыянальная трылогія: Герб. Гімн. Сцяг", "Імя яму - Храм".

"Нам важна паказаць нашу гісторыю, расказаць аб значнасці беларускіх сімвалаў і іх ролі ў сучасным свеце. У гістарычных дэтэктывах мы ўзнімаем пытанні, над якімі часта ніхто і не задумваецца. Дзякуючы такому арыгінальнаму падыходу гэтыя праграмы выклікаюць вялікую цікавасць у гледачоў", - адзначыў Міхаіл Равуцкі.

10 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2207
 
Ключевые слова:
История Беларуси Шляхта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме