https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ўпершыню прадставілі работы бяздомнага гомельскага мастака Валерыя Ляшкевіча


Вернісаж адбыўся ў Нацыянальным мастацкім музеі (НММ).
Для жыхароў Гомеля бяздомны блакітнавокі дзядуля, які малюе "карцінкі" на вуліцы - мясцовая адметнасць, для мастацтвазнаўцаў - феномен, мастак, які дастойны пільнай увагі.

Валерый Ляшкевіч вучыўся ў мастацкіх вучылішчах Яраслаўля і Бранска, наведваў курсы пры Дзяржаўнай акадэміі жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна ў Санкт-Пецярбургу. З таго часу і пачаўся яго шлях вандроўнага мастака паміж Санкт-Пецярбургам, які даў бясцэнны культурны вопыт, і родным Гомелем, вуліцы якога сёння і з`яўляюцца домам мастака. Вось ужо 20 гадоў прыстанішчам для яго з`яўляюцца то вакзальныя пераходы, то лаўкі ў ціхіх дварах. Творчыя майстэрні яму замяняюць лесвічныя клеткі, залы камер захоўвання чыгуначнага вакзала, а часам і бетонная пліта на вуліцы.

Мінскай публіцы творца прадставіў 25 карцін. Усе творы аб`яднаны філасофскай тэмай барацьбы процілегласцей і праблемы выбару, дарэчы, асноўнай у творчасці майстра. Напісаныя рознымі матэрыяламі (графіт, акрыл, шарыкавая ручка) работы адлюстравалі мімалётныя вобразы і сустрэчы мастака на яго жыццёвым шляху.

Адкрыццё экспазіцыі выклікала грамадскі рэзананс. Вернісаж дапоўніла прэм`ера дакументальнага фільма Настассі Мірашнічэнка "Скрыжаванне" аб няпростым лёсе гомельскага аўтара. "Прычына асаблівай цікавасці да творчасці мастака - у яго прыналежнасці да субкультуры мастакоў-маргіналаў. У Гомелі майстра ведае кожны, - растлумачыла намеснік генеральнага дырэктара НММ па навуковай рабоце Надзея Вусава.

Работы Валерыя Ляшкевіча захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, краінах Еўропы і ЗША.

Азнаёміцца з творчасцю незвычайнага мастака жыхары і госці Мінска могуць да 27 студзеня. На выстаўцы таксама можна набыць рэпрадукцыі карцін Валерыя Ляшкевіча. Выручаныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу мастаку.

16 студзеня 2014, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1766
 
Ключевые слова:
Валерий Ляшкевич Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме