https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы прыбыў у Мінск


Раніцай 4 студзеня ў Мінск прыбыў новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Павел (Георгій Панамароў).
Паводле інфармацыі прэс-службы Мінскай епархіі, у Нацыянальным аэрапорце Мінск мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі сустрэлі кіраўнік спраў БПЦ архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, вікарый Мінскай епархіі епіскап Барысаўскі Веніямін, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцель мінскага храма-помніка ў гонар Усіх святых протаіерэй Феадор Поўны. "Ад асобы беларускай дзяржавы мітрапаліта Паўла прывітаў ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка", — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля кароткага прывітання патрыяршы экзарх пагутарыў з журналістамі. Затым Павел накіраваўся ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор.

На цырымоніі прыбыцця новага прадстаяцеля БПЦ было дазволена прысутнічаць карэспандэнтам толькі дзяржаўных СМІ.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2013
 
Дата публикации:04.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1447
 
Ключевые слова:
Православие Христианство Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме