https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк увёў у абарачэнне сярэбраную памятную манету "Павел Масленікаў. 100 гадоў"


Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне сярэбраную памятную манету "Павел Масленікаў. 100 гадоў" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, памерам 28 х 40 мм, накладам 3.000 штук.
Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, манета мае прамавугольную форму. На заднім і пярэднім баках манеты — выпуклы кант па перыметры прамавугольніка. Бакавая паверхня без насечкі.

Аверс: злева ўверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, вакол яе надпіс: "РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ"; у цэнтры — выява палітры, на якой размешчаны фрагмент карціны мастака "Золата бяроз", выкананы метадам тампадруку; пад ёй — намінал "20 РУБЛЁЎ", год чаканкі, проба сплаву.

Рэверс: уверсе надпіс: "ПАВЕЛ МАСЛЕНІКАЎ"; у цэнтры — рэльефная выява фрагмента карціны "Астрашыцкае возера", справа — рэльефная выява фотапартрэта мастака; унізе — аўтарскі подпіс і гады жыцця: 1914—1995.

Манета адчаканеная ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор" (Вільнюс).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2014
 
Дата публикации:01.02.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1268
 
Ключевые слова:
Нумизматика Монеты Беларуси Павел Масленников
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме