https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маладыя беларускія сьвятары сталі біскупамі


Папа Францішак 29 лістапада прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі.
Ксёндз Алег Буткевіч стаў біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Ксяндза Юрыя Касабуцкага прызначылі дапаможным біскупам Менска-магілёўскай архідыяцэзіі. А ксёндз Іосіф Станеўскі будзе дапаможным біскупам Гарадзенскай дыяцэзіі.

Усе сьвятары нарадзіліся ў Беларусі, тут жа атрымлівалі духоўную адукацыю і вялі служэньне.

Хрысьціна Лялько, галоўная рэдактарка каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria», кажа, што такому прызначэньню каталіцкая супольнасьць вельмі радая:

«Мы вельмі радуемся таму, што прызначаныя мясцовыя біскупы. Яны найлепш разумеюць рэаліі нашыя, праблемы. Тут нарадзіліся, тут вырасьлі, мэнтальнасьць нашу разумеюць.

Гэта, канечне, радасьць, што на нашай зямлі ўжо такі плён, што нашыя сьвятары дарастаюць да такога ўзроўню — могуць быць біскупамі, быць пастырамі.

Усе намінаты — дастойныя асобы. Прыходзіць маладое пакаленьне пастараў — і гэта радасьць для нас».

Радыё Свабода, 29 лістапада 2013
 
Дата публикации:29.11.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1294
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Католицизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме