Кінаакцыя "Ноч вялікага кіно" пройдзе 22 лістапада ў Магілёве.
Стартуе мерапрыемства ў кінатэатры "Чырвоная зорка" ў 23.00. Гледачам прадставяць тры самыя папулярныя прэм`еры восені: "Тор 2", "Галодныя гульні: і ўспыхне полымя", "Горка!". На працягу ўсёй ночы з гледачамі будуць працаваць прафесійныя фатографы, відэографы, вядучы. У праграме розныя розыгрышы, конкурсы, віктарыны.
"Для нас гэта новая форма работы з гледачамі, якую мы маем намер развіваць і далей. Яна падабаецца моладзі і дае магчымасць праводзіць эфектыўную перадсеансную падрыхтоўку, займацца папулярызацыяй кінематографа", - адзначылі субяседнікі.
У фае кінатэатра госці змогуць згуляць у настольныя гульні, паслухаць добрую музыку. Паміж кінапаказамі арганізатары разыграюць два галоўныя прызы - планшэт і playstation.
19 лістапада 2013, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА