https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны ў бягучым годзе 297 жанчын, якія нарадзілі і належна выхавалі пяць і больш дзяцей


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле ўзнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.
Гэта высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. Усяго з 1996 года ордэнам Маці ўзнагароджаны 7 тыс. 430 жанчын. Так, у 2012 годзе ганаровай узнагароды ўдастоена 321 шматдзетная маці, у 2011 годзе - 361, у 2010 годзе - 318, у 2009 годзе - 316, у 2008 годзе - 428, у 2007 годзе - 483, у 2006 годзе - 534, у 2005 годзе - 289.

Пры ўзнагароджанні ордэнам Маці выплачваецца сума ў памеры 5-кратнага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года складае Br1 млн. 26 тыс. 290). Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены розныя дадатковыя формы заахвочвання для ўзнагароджаных гэтым ордэнам.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 8 верасня 2012 года нумар 833 на пенсію за асаблівыя заслугі могуць прэтэндаваць жанчыны, якія нарадзілі дзевяць і больш дзяцей і ўдастоены адной з дзяржаўных узнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь: ордэна Маці, медаля "Медаль мацярынства", ордэна "Мацярынская слава", ордэна "Маці-гераіня".

Сёння ў Беларусі стартуе Тыдзень маці, ён прадоўжыцца па 14 кастрычніка. Мерапрыемствы Тыдня маці будуць садзейнічаць умацаванню сямейных традыцый, падтрыманню гарманічных адносін у сям`і, падрыхтоўцы маладых людзей да сямейнага жыцця.

Паводле даных перапісу насельніцтва 2009 года, у нашай краіне налічваецца амаль 2,7 млн. сем`яў, з іх 45 працэнтаў маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (паводле перапісу 1999 года - 56 працэнтаў сем`яў).

8 кастрычніка 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.10.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1765
 
Ключевые слова:
Неделя матери Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме