https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Сусветная ўборка — 2013"


Беларусь далучыцца да міжнароднай акцыі "Сусветная ўборка — 2013. Зробім!", якая пройдзе ў свеце 14 верасня.
Як паведамляе прэс-служба Цэнтра экалагічных рашэнняў (ЦЭР), акцыя носіць добраахвотны характар, і для таго каб узяць удзел у суботніку, неабходна выбраць месца для ўборкі (забруджаную лесапаркавую зону, бераг вадаёму, месца адпачынку і г.д.), прызначыць час правядзення акцыі і знайсці аднадумцаў.

Спецыялісты ЦЭР раяць валанцёрам загадзя прадумаць, колькі чалавек неабходна для ўборкі выбранай імі зоны, "каб усім удзельнікам знайшлася праца". Акрамя таго, удзельнікам неабходна запасціся вялікімі мяшкамі для смецця, рабочымі баваўнянымі пальчаткамі і іншым неабходным інвентаром.

Як адзначылі ў ЦЭР, сабранае смецце можна або выкінуць у найбліжэйшы стацыянарны кантэйнер або дамовіцца з мясцовымі камунальнымі арганізацыямі аб дапамозе ў яго вывазе, або звярнуцца па дапамогу ў арганізацыі па вывазе смецця ў раённую або гарадскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Інфармацыю аб лакальнай акцыі можна размясціць у яе беларускай групе ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" — https://vk.com/letsdoitbelarus. Акрамя таго, інфармацыйную падтрымку акцыі можна атрымаць, адправіўшы інфармацыю аб ёй на электронную скрыню на sdelaem@ecoidea.by і ўказаўшы даныя аб месцы і часе правядзення ўборкі, а таксама кантакты каардынатараў. На гэты ж адрас можна прысылаць фотаздымкі і інфармацыю аб праведзеных лакальных суботніках.

Міжнародная акцыя "Сусветная ўборка" праводзіцца ў свеце з 2008 года, Беларусь упершыню далучылася да акцыі ў 2012 годзе. У акцыі ўдзельнічаюць валанцёры прыкладна з 90 краін.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2013
 
Дата публикации:09.09.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1717
 
Ключевые слова:
Акция Всемирная уборка Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме