https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праводзячы карэнную мадэрнізацыю эканомікі на аснове найноўшых дасягненняў навукі, Беларусь робіць стаўку на розум, талент і высокае прафесійнае майстэрства грамадзян


Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі навучэнцам, студэнтам, аспірантам і іх бацькам, педагагічным работнікамі Беларусі з нагоды Дня ведаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусы заўсёды высока цанілі мудрасць і асвету і дзякуючы гэтаму стварылі адну з самых багатых еўрапейскіх культур, падарыўшы чалавецтву нямала выдатных вучоных, мысліцеляў і дзеячаў мастацтва. Сёння, праводзячы карэнную мадэрнізацыю эканомікі на аснове найноўшых дасягненняў навукі, наша краіна робіць стаўку на розум, талент і высокае прафесійнае майстэрства грамадзян. Таму навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення з`яўляюцца важнейшым напрамкам нашай сацыяльнай палітыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі змаглі захаваць усё лепшае, што дасталося нам ад Савецкага Саюза: агульнадаступную і бясплатную сярэднюю адукацыю, дзяржаўную сістэму падрыхтоўкі кадраў рабочых і служачых і праслаўленыя традыцыі айчыннай вышэйшай школы. "Дзяржава ўсямерна прымнажае гэты патэнцыял, стварае максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі з улікам патрэбнасцей часу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Краіна цудоўна падрыхтавала ўсе ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Наперадзе ў вас - няпросты, але цікавы час, напоўнены адкрыццямі і радасцю працы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

2 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2013
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1997
 
Ключевые слова:
День знаний
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме