https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ера серыяла "Сезон ідэй" прайшла ў Музеі гісторыі беларускага кіно


Прэм`ера серыяла "Сезон ідэй" прайшла 2 верасня ў Музеі гісторыі беларускага кіно.
Сюжэт стужкі - жыццё крэатыўнага агенцтва-студыі пад назвай "Граблі". Кожная серыя з`яўляецца чарговай цікавай сітуацыяй, у якую трапляюць героі. "Галоўная мэта серыяла - прыўнесці ў будні ўсмешку і пазітыўныя эмоцыі, паказаць, якім цікавым і насычаным можа быць жыццё "офіснага планктону", - расказаў рэжысёр Дзмітрый Якунін.

Аўтары "Сезона ідэй" адзначылі, што здымкі серыяла прадаўжаліся каля года і вяліся выключна на ўласныя сродкі, без падтрымкі якіх-небудзь кінематаграфічных арганізацый.

"У мяне няма вопыту работы ў кіна- і тэлеіндустрыі, я не ўкладваў у праект галівудскіх сум - здымка першага сезона абышлася прыкладна ў $175 тыс. Для параўнання - гэта кошт адной серыі расійскага серыяла "Інтэрны", - удакладніў рэжысёр праекта Дзмітрый Якунін. І аўтары ідэі, і акцёрскі склад заяўляюць, што ганарацца атрыманым вынікам.

Цяпер ужо зняты першы сезон серыяла, які складаецца з васьмі серый. Агульная працягласць праекта - тры з палавінай гадзіны. На прэм`ерным паказе былі прадстаўлены першыя чатыры серыі.

Дзмітрый Якунін адзначыў у планах продаж свайго праекта ў Беларусі, Расіі, Украіне і Казахстане, але дакладную дату выхаду серыяла на беларускіх тэлеканалах пакуль не назваў.

3 верасня 2013, Мінск
Хрысціна Крываручка - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1890
 
Ключевые слова:
Кинематограф Премьера Сериал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме