https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Аўгустоўскім канале 24 жніўня прадставяць культуру трох народаў


Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" адбудзецца 24 жніўня ў Гродзенскім раёне, паведамілі ў райвыканкаме.
Мерапрыемствы традыцыйнага фестывалю пройдуць у раёне шлюза Дамброўка. Асноўнай яго падзеяй будзе выступленне творчых калектываў з Беларусі, Польшчы і Літвы. Артысты выступяць у спецыяльна збудаваным летнім амфітэатры.

Таксама ў гэты дзень тут будуць ушаноўваць працаўнікоў жніва - раённае свята "Дажынкі" ўключае ўрачыстае шэсце хлебаробаў і ўзнагароджанне лепшых.

Будзе працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, адбудзецца выстаўка-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спартыўныя спаборніцтвы. Вечарам пачнецца дыскатэка, якая прадоўжыцца да поўначы.

Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" пачаў праводзіцца на Аўгустоўскім канале па ініцыятыве Саюза палякаў на Беларусі. З 2006 года, пасля рэканструкцыі канала, маштаб мерапрыемства павялічыўся. Цяпер у лік арганізатараў таксама ўваходзяць гродзенскія абласны і раённы выканаўчыя камітэты.

23 жніўня 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1589
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Аўгустоўскі канал Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме