Як расказала кіраўнік свята Крысціна Шыпіла, партал relax.by ужо трэці год збірае ўсіх сваіх сяброў, усіх аматараў лета і актыўнага адпачынку ў цэнтры горада. Паводле яе слоў, у суботу ў парку актыўна працавалі 15 пляцовак, дзе гасцям свята прапаноўваліся самыя разнастайныя забавы — 3D-кіно, арт-семінары, фрысбі, бадмінтон, школа красамоўства, цір, мультфільмы, экалекторый, батл на планшэтах і смартфонах, ёга і шмат іншага.
У межах свята прайшла вялікая канцэртная праграма, хэдлайнерам якой выступіў гурт Pompeya.
БелаПАН, 11 жніўня 20132