https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да Святынь", прымеркаваная да ХХ Дня беларускага пісьменства, адправіцца з Мінска 28 жніўня


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Экспедыцыя з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй пройдзе па маршруце Мінск - Святое Поле каля вёскі Загор`е - вёска Сталовічы (Брэсцкая вобласць) - горад Стоўбцы, пасёлак Міханавічы (Мінская вобласць) - гарадскі пасёлак Круглае, горад Дрыбін - вёска Расна - горад Чавусы, вёскі Гамарня і Баркалабава (Магілёўская вобласць). Першага верасня экспедыцыя прыбудзе ў Быхаў, які ў гэтым годзе прыме Дзень беларускага пісьменства.

Арганізатары свята падрыхтавалі шырокую праграму. Так, запланаваны канцэрт і фестываль гарадоў - сталіц Дня беларускага пісьменства. У розныя гады ён адзначаўся ў Полацку, Тураве, Навагрудке, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім.

На ўрачыстым адкрыцці будуць узнагароджаны пісьменнікі, якія перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы літаратурны твор.

У час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Быхаве будуць арганізаваны пляцоўкі для літаратурных выставак-продажаў, творчых прэзентацый і сустрэч, гістарычных тэатралізаваных экспазіцый, канцэртаў.

Сярод арганізатараў свята - Мінінфарм, Мінкультуры, Мінадукацыі, Мінспорту і турызму, упаўнаважыны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

12 жніўня 2013, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1654
 
Ключевые слова:
Быхаў День белорусской письменности Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме