https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2013", які пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 21 кастрычніка, ужо сабраў першы аншлаг


Аб гэтым паведамілі арганізатары.
На спектакль "Лір" па матывах трагедыі Уільяма Шэкспіра ў пастаноўцы санкт-пецярбургскага тэатра "Прытулак Камедыянта" ўсе білеты прададзены.

"На "Лір" білетаў ужо няма, іх раскупілі праз тыдзень пасля пачатку продажаў. Аднак ёсць білеты на іншыя работы, якія заслугоўваюць пільнай увагі", - адзначае дырэктар "ТЭАРТа" Анжаліка Крашэўская.

На яе думку, вялікім поспехам будзе карыстацца французскі "Шэпт сцен" - маленькі Цырк дзю Салей з драматычным сюжэтам, спектакль "Спроба грунту ў Казахстане", што расказвае аб рэальных людзях, які жылі ў Савецкім Саюзе, польская пастаноўка "Песня аб Маці і Айчыне" аб халакосце. Увагу публікі прыцягне цыкл "Shoot/Get Treasure/Repeat" або "Музей 16 п`ес" Марка Равенхіла. "У каго ёсць цярпенне на шэсць гадзін з пераходам з залы ў залу - сардэчна запрашаем", - гаворыць Анжаліка Крашэўская.

У гэтым годзе мінскіх гледачоў чакае сапраўднае тэатральнае свята - 16 пастановак з 8 краін: Беларусі, Расіі, Францыі, Польшчы, Ізраіля, Латвіі, Германіі і Венгрыі. Праграма форуму падзелена на тры секцыі.

Міжнародны блок запросіць да дыялогу гледачоў, гатовых да радыкальных і эксперыментальных рэчаў. Кампанія Бела Пінтэр прадставіць "MUCK", Тэатр "Рыміні Пратакол" прывязе "Спробу грунту ў Казахстане". Будзе і пластычны тэатр, які ў гэтым годзе прадставіць пастаноўка "Sadeh21" аднаго з самых знакамітых і тытулаваных харэографаў свету - Охада Наарына.

У расійскай праграме публіка ўбачыць моцную драматургію ў пастаноўцы Маскоўскага драматычнага тэатра імя А.С.Пушкіна - спектакль "Добры чалавек з Сезуана" Бертальда Брэхта. Рэжысёрам выступіў Юрый Бутусаў, тытулаваны аўтар з Санкт-Пецярбурга, які атрымаў за гэту пастаноўку прэмію "Хрустальная Турандот" як лепшы рэжысёр.

Арганізатары адзначаюць, што ў гэтым годзе форум чакае важнае новаўвядзенне - блок эксперыментальных спектакляў па п`есах беларускіх драматургаў. У іх ліку "PATRIS" Дзмітрыя Багаслаўскага, Сяргея Анцалевіча, Віктара Красоўскага, "Кароткачасовая" Канстанціна Сцешыка, "Сумны хакеіст" Паўла Пражко, "Ціхі шорах адыходзячых крокаў" Дзмітрыя Багаслаўскага і "Рамонт" тэатра "ІнЖэст".

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2013" арганізаваны Цэнтрам візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "Арт Карпарэйшн" і ААТ "Белгазпрамбанк" пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

7 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1876
 
Ключевые слова:
Театр Фэст культуры "ТЭАРТ-2013"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме