https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На буйным літоўскім фестывалі Galapagai выступяць "Ляпіс Трубяцкой" і Akute


Беларускія "Ляпіс Трубяцкой" і рок-трыа Akute выступяць на буйнейшым музыкальна-забаўляльным фестывалі Galapagai, які адбудзецца 2—3 жніўня каля літоўскага горада Зарасай, на мяжы з Беларуссю і Латвіяй.
Афіцыйная інфармацыя пра гэта мерапрыемства размешчана на сайце фестывалю galapagai.lt.

У якасці хэдлайнераў на музычны фестываль запрошаныя такія калектывы, як Hadouken! (Вялікабрытанія), Clawfinger (Швецыя), Instrumenti (Латвія), Charlie Straight (Чэхія). "Ляпіс Трубяцкой" таксама заяўлены адным з хэдлайнераў фестывалю, Akute жа сталі пераможцамі беларускага адбору на Feel Free — адну з трох сцэнаў фестывалю, — нароўні з маладымі гуртамі з Літвы, Латвіі, Эстоніі.

"Сёлета, шукаючы новыя таленты, мы ўпершыню выйшлі за межы Літвы, — заявіў кіраўнік фестывалю Альгірдас Барнішкіс. — Мы паслухалі больш як тузін маладых беларускіх каманд, і Akute сталі для нас адным з прыемных сюрпрызаў — гурт мае свой адметны стыль і гук. Я спадзяюся, што літоўская публіка ацэніць іх музыку і прыгажосць беларускай мовы ў іх песнях. Ну, а "Ляпіс Трубяцкой", моц іх канцэртных выступленняў ужо добра ведаюць у Літве. Як толькі мы іх заявілі, была вельмі добрая рэакцыя".

Сёлета Galapagai, які раней называўся Rock Nights, адбудзецца ўжо ў адзінаццаты раз. Гасцей фестывалю чакаюць тры музычныя сцэны, а таксама розныя забавы, у ліку якіх водныя горкі, тарзанкі, тэатр, гульні, майстэрні і шоу на трукавых веласіпедах — BMX Bike Show.

Кошт білетаў, якія сапраўдныя на ўсе дні фестывалю, для дарослых складае 350 тыс. беларускіх рублёў, для дзяцей да 10 гадоў — 150 тыс. рублёў. Продаж білетаў ажыццяўляецца выключна ў офісе агенцтва "Шаблі" ў Мінску па адрасе вуліца Калініна, 22-8.

Прэтэндаваць на білеты могуць толькі тыя, хто папярэдне зарэгістраваўся на падачу дакументаў у пасольстве Літвы ў Беларусі на дату не пазней як 26 ліпеня. Літоўскія візы наведвальнікам фестывалю будуць выдавацца бясплатна па спрошчанай сістэме, якая выключае неабходнасць падаваць даведкі ад работадаўцы ці з месца вучобы, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць плацежаздольнасць просьбіта візы.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2013
 
Дата публикации:09.07.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1757
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме