https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стаў сімвалам яднання культур на аснове ідэй дабра і творчасці


Такое меркаванне выказаў 11 ліпеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю 22-га форуму, міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
"Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" стаў сусветным брэндам, які прыцягвае тысячы артыстаў, паклоннікаў, турыстаў з розных краін, прадстаўнікоў СМІ, усіх, хто цікавіцца музычнай культурай", - падкрэсліў Барыс Святлоў. Ён таксама адзначыў, што за мінулыя гады на форуме мастацтваў у Віцебску пабывалі дзясяткі тысяч лепшых прадстаўнікоў культуры розных краін, а сам фестываль ператварыўся ў безумоўны сімвал яднання славянскіх і іншых культур на аснове гуманістычных ідэй міру, дабра і творчасці.

Гэты "Славянскі базар" пазіцыянуецца як фестываль фестываляў і мае асаблівасці, дадаў Барыс Святлоў. Так, на два дні скараціліся тэрміны яго правядзення. За кошт гэтага кожны дзень фестывалю стаў больш насычаным. Узмоцнены акцэнт на музычных конкурсах. У гэтым годзе замест асобных гала-канцэртаў краін-заснавальніц фестывалю значыцца адзіны "Канцэрт дружбы: Саюзная дзяржава запрашае", павялічана колькасць канцэртаў зорак расійскай і замежнай эстрады.

XXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Удзел у ім прымуць артысты з 31 краіны. Фестывальную акрэдытацыю атрымаюць каля 5 тыс. чалавек. Падзеі форуму будуць асвятляць больш як 500 прадстаўнікоў СМІ з 14 краін. Праграма фестывалю ўключае 60 мерапрыемстваў, якія адбудуцца на 13 творчых пляцоўках горада.

11 ліпеня 2013, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.07.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2096
 
Ключевые слова:
Союзное государство Фэст культуры Славянский базар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме