https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Беларуска-венесуэльскія адносіны выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства


Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка выказаў задавальненне тым, што "беларуска-венесуэльскія адносіны выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства, якое напаўняецца інтэнсіўным палітычным дыялогам і рэалізацыяй буйных двухбаковых праектаў".

"Упэўнены, што мы будзем і далей прыкладаць сумесныя намаганні для ўмацавання добрых традыцый дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Нагадаем, Нікалас Мадура 3 ліпеня знаходзіўся з візітам у Беларусі, падчас якога пабываў на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці і правёў шэраг двухбаковых перамоў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2013
 
Дата публикации:05.07.2013
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:1452
 
Ключевые слова:
Беларусь-Венесуэла День Независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме