"У папярэднія гады сумеснымі намаганнямі мы прайшлі наперад па шэрагу ўзаемавыгадных кірункаў. Многае зроблена для рэалізацыі інтэграцыйных пераўтварэнняў. З далейшым паспяховым функцыянаваннем "тройкі" звязаны чаканні павышэння эфектыўнасці эканомік і росту дабрабыту грамадзян Беларусі, Казахстана і Расіі", — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Упэўнены, што наша ўзаемная і паслядоўная палітыка па ўмацаванні стратэгічнага партнёрства дазволіць надаць новую дынаміку шматпланаваму супрацоўніцтву паміж абедзвюма краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2013