https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Творы Напалеона Орды прагучаць у Дзень Незалежнасці ў Іванаўскім раёне


Аб гэтым паведаміў кіраўнік аркестра лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прафесар Міхаіл Фінберг.
Творы Напалеона Орды будуць гучаць у Дзень Незалежнасці ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці - Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі прадстаўляе VII мастацкі праект "Гасцёўня Напалеона Орды".

Калектыў падрыхтаваў для гледачоў тры канцэрты. Камерныя ансамблі аркестра выканаюць музычна-асветніцкія праграмы "Свята музыкі" і "Асамблея духавых інструментаў". Аматарам эстраднага мастацтва сучасныя матывы падораць салісты аркестра, якія прымуць удзел у канцэрце "Перамога". Атрымаць асалоду ад жывога гуку змогуць жыхары Іванава, Ляхавіч і аграгарадка Яечкавічы.

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр таксама рыхтуецца выступіць на ХХІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Калектыў прыме ўдзел у дзвюх фестывальных праграмах 14 ліпеня. У суправаджэнні аркестра ў другі дзень праспяваюць удзельнікі творчага спаборніцтва выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2013". У нядзелю таксама пройдзе творчы вечар народнай артысткі Расіі Ларысы Долінай.

3 ліпеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1702
 
Ключевые слова:
Искусство Музыка Наполеон Орда Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме