https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падорыць Горкам свята музыкі


Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста рэспублікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі прафесара Міхаіла Фінберга падорыць 26 чэрвеня Магілёўскай вобласці свята музыкі "Горкі-2013".
Правядзенне форуму менавіта ў гэты дзень невыпадковае, паколькі горад рыхтуецца адзначыць гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміў маэстра.

Канцэртная праграма пройдзе на трох пляцоўках: у дзіцячай вакальна-харавой школе, Палацы культуры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і амфітэатры.

Творчая сустрэча з доктарам мастацтвазнаўства прафесарам Вольгай Дадзіёмавай пакладзе пачатак святу, пасля чаго публіку чакае канцэрт ансамбля флейтыстаў і вакальнай групы. Творчыя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра - ансамблі флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, салістаў на драўляных духавых інструментах, струнны квартэт, струнны аркестр, вакальны ансамбль - прадставяць гледачам праграму "Урокі беларускай музыкі". У канцэрце прагучаць творы А.Радзівіла, М.К.Агінскага, Я.Голанда, М.Ельскага.

Вечарам у амфітэатры адбудзецца гала-канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады - заслужанай артысткі Беларусі Наталлі Тамела, Юрыя Вашчука, Аляксандра Салаўёва, Дзмітрыя Качароўскага і інш.

Свята музыкі "Горкі-2013" арганізавана ўпраўленнем культуры Магілёўскага аблвыканкама, Горацкім райвыканкамам, аддзелам культуры Горацкага райвыканкама, заслужаным калектывам "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі".

26 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2006
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Горкі-2013 Магілёўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме