https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцэ-спікер сейма Літвы: Адзіная Еўропа без Беларусі — гэта незакончаны праект


"Наша старшынства ў Еўрасаюзе — гэта вялікі шанц зрабіць Беларусь больш заўважнай. Адзіная Еўропа без Беларусі — гэта незакончаны праект", – заявіў віцэ-спікер сейма Літвы Петрас Аўштрэвічус падчас кансультацый беларускіх і літоўскіх дэмакратычных партый, якія праходзяць 26 чэрвеня ў літоўскім парламенце.
Стратэгічная цікавасць Еўрасаюза, падкрэсліў ён, заключаецца ў тым, каб "мець еўрапейскіх суседзяў у поўным сэнсе гэтага слова". "Я хачу верыць, што мара пра Еўропу ў Беларусі толькі прасоўваецца наперад, робіцца больш моцнай", — заявіў Аўштрэвічус.

У сваю чаргу лідар апазіцыі ў сейме, былы прэм`ер-міністр Андрус Кубілюс зазначыў: кожная краіна вырашае свой лёс сама. "Але людзі павінны мець права на выбар, чаго ў Беларусі зараз няма", — дадаў палітык.

На думку Кубілюса, лёс Беларусі залежыць не толькі ад таго, наколькі адзінай будзе апазіцыя ў краіне, ці як будзе змяняцца рэжым Аляксандра Лукашэнкі, але і ад многіх геапалітычных фактараў, у тым ліку ад таго, як "будзе паводзіць сябе Крэмль, як будзе развівацца Усходняе партнёрства, як сваю адказнасць за лёс гэтага рэгіёну будзе разумець ЕС".

"Ёсць асобныя задачы, што трэба рабіць апазіцыі ў Беларусі, але ёсць і тыя задачы, якія павінны вырашаць мы — члены ЕС, вашы суседзі, — сказаў Кубілюс. — Перад пачаткам старшынства Літвы ў ЕС нам важна зразумець, што мы можам зрабіць за гэтыя шэсць месяцаў, у тым ліку і для Беларусі".

Палітык таксама зазначыў, што пагадненне аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай, якое плануецца падпісаць на саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе ў лістападзе гэтага года, з`яўляецца "радыкальным поспехам, які стварае новую геапалітычную будучыню для ўсяго рэгіёну Усходняга партнёрства".

"Мы павінны бачыць асобныя праблемы ў краінах, у тым ліку і ў Беларусі, не губляючы пры гэтым усю перспектыву развіцця стаўлення ў рэгіёне ў цэлым", — упэўнены Кубілюс.

Ад Беларусі ў сённяшніх кансультацыях бяруць удзел старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы сакратар партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, лідар руху "За Cвабоду" Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў.

Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць сітуацыю ў Беларусі, саміт Усходняга партнёрства, сітуацыю ў беларускай дэмакратычнай апазіцыі.

На 27 чэрвеня запланаваная сустрэча прадстаўнікоў Беларусі з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Вільнюс, 26 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:26.06.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1578
 
Ключевые слова:
Вільня Демократия Оппозиция Беларусь-Литва Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме