https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў сферы аховы здароўя з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спакон веку людзі вашай прафесіі служаць прыкладам спагадлівасці, міласэрнасці і адданасці свайму прызванню. А сучасная сістэма аховы здароўя патрабуе ад вас вялікіх ведаў, валодання перадавымі тэхналогіямі і самага высокага ўзроўню падрыхтоўкі", - гаворыцца ў віншаванні.

"Захаванне і ўмацаванне здароўя грамадзян - прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У рэспубліцы рэалізуюцца праграмы па ўкараненню прагрэсіўных метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння. На базе нашых навуковых і лячэбных устаноў праводзяцца міжнародныя канферэнцыі, беларускія спецыялісты праходзяць стажыроўкі ў замежных клініках, удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне галіны, распрацоўваюцца новыя лекавыя прэпараты".

Як адзначыў Прэзідэнт, сістэма аховы здароўя Беларусі развіваецца на прынцыпах гуманізму, даступнасці і кваліфікаванага аказання медыцынскай дапамогі, але менавіта вашы душэўныя і прафесійныя якасці заўсёды будуць адыгрываць у ёй вырашальную ролю.

16 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1744
 
Ключевые слова:
День медицинского работника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме