https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі "Хрышчэнне Русі ў лёсах народаў Беларусі, Расіі, Украіны: выбар цывілізацыйнага шляху" з пачаткам работы форуму


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Больш як тысяча гадоў хрысціянства фарміруе агульныя для ўсіх усходніх славян этычныя і эстэтычныя ідэалы, служыць асновай маральных і культурных традыцый. Сёння яно адыгрывае вялікую ролю ва ўмацаванні маральных асноў, пропаведзі адзінства, міралюбнасці і ўзаемадапамогі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шматгранная дзейнасць Праваслаўнай царквы нязменна знаходзіць водгук у беларускім грамадстве. "Канструктыўнае супрацоўніцтва дзяржавы і Беларускага Экзархата дае магчымасць сумесна рэалізоўваць гуманітарныя праекты, рэстаўрыраваць унікальныя старадаўнія святыні і будаваць новыя храмы", - лічыць Прэзідэнт.

"Упэўнены, правядзенне канферэнцыі з удзелам шырокага прадстаўніцтва вучоных і духавенства паслужыць справе далейшага збліжэння славянскіх народаў, дасць магчымасць усвядоміць вялікую кансалідуючую сілу хрысціянства, яго стваральную і культураўтвараючую ролю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

6 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.06.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1589
 
Ключевые слова:
Христианство Религия Россия Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме