https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскія музеі раскрыюць свае тайны ў ноч з 18 на 19 мая


З нагоды міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" у сталіцы пройдуць незвычайныя ўрачыстасці.
Так, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь з 20.00 да 1.00 падрыхтаваў шэраг інтэрактыўных прастор і "ажыўшых экспазіцый". Усё гэта дасць магчымасць наведвальнікам быць не проста пабочнымі наглядальнікамі, але і далучыцца да жывога мінулага. У гэтым годзе культурная праграма "Ноч у музеі: гісторыя не дрэмле!" будзе прысвечана "чортаву тузіну". Акцэнт зроблены на трынаццатыя гады ў гісторыі Беларусі і Еўропы. На працягу ўсёй ночы ў залах будуць працаваць джазавыя калектывы. Гасцей чакае інтэрактыўная гульня "12 крэслаў + 1", а таксама "Спартыўная гульнявая праграма для дзяўчат", прысвечаная 13 ліпеня 1908 года, калі ўпершыню да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях былі дапушчаны жанчыны. Дарослых з дзецьмі парадуе пляцоўка для гульні на вуліцы, аформленая ў стылістыцы 1913 года.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі на адзін вечар ператворыцца ў гасцінны і таямнічы дом Шляхціца Завальні, у залах якога знойдуць прытулак шматлікія падарожнікі і падзеляцца сваімі фантастычнымі апавяданнямі. Толькі ў ноч на 19 мая мінчане і госці сталіцы змогуць адшукаць тую самую "папараць-кветку", апетую беларускімі пісьменнікамі і паэтамі.

Таямнічы і загадкавы, напоўнены джазам і рамантыкай ночы ў 19.00 расчыніць дзверы Музей гісторыі горада Мінска. У выставачных залах па вул. Рэвалюцыйнай, 10 адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі і перформанс "Жывыя скульптуры", а ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пройдзе адкрыццё-прэзентацыя музейнага экспаната - "Фісгармонія (пачатак ХХ стагоддзя, Германія) ў дзеянні і танец з мінулага". У двары адбудуцца модныя паказы-адкрыцці сезона 2013-2014 ад Беларускага тыдня моды, а жывая музыка да апоўначы будзе крыжыць у адзіным рытме ўсіх гасцей.

"Ноч музеяў" - міжнародная акцыя, асноўная мэта якой паказаць рэсурс, магчымасці, патэнцыял сучасных музеяў, прыцягнуць да іх моладзь. Упершыню акцыя прайшла ў Берліне ў 1997 годзе.

13 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2054
 
Ключевые слова:
Ночь музеев Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме